Вярхоўны суд 28 ліпеня разгледзеў апеляцыйныя скаргі палітвязняў. Рашэнне прымала судовая калегія пад старшынствам суддзі Уладзіміра Давыдава. Хутка палітвязняў перавядуць у калоніі. Сярод іх і некалькі гарадзенцаў.

У Гомельскім абласным судзе 17 лютага вынеслі прысуд па «справе Рабочага Руху». Дзесяць палітзняволеных былі асуджаныя (http://bit.ly/3xvzy7K) на тэрміны ад 11 да 15 гадоў калоніі. Іх усіх абвінавацілі ў здрадзе дзяржаве, а таксама па шэрагу іншых артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Усе палітвязні не прызналі сваёй віны па справе.

Суддзя Аляксандр Піскуноў прызначыў ім наступныя тэрміны: Сяргей Шэлест (https://prisoners.spring96.org/be/person/sjarhei-szelest) — 14 гадоў, Уладзімір Жураўка (https://prisoners.spring96.org/be/person/uladzimir-zhurauka) — 15 гадоў, Андрэй Пагерыла (https://prisoners.spring96.org/be/person/andrei-paheryla) — 14 гадоў, Ганна Аблаб (https://prisoners.spring96.org/be/person/hanna-ablab) — 11 гадоў, Аляксандр Гашнікаў (https://prisoners.spring96.org/be/person/aljaksandr-hasznikau) — 14 гадоў, Сяргей Дзюба (https://prisoners.spring96.org/be/person/sjarhei-dzjuba) — 12 гадоў, Ігар Мінц (https://prisoners.spring96.org/be/person/ihar-minc) — 12 гадоў, Валянцін Церэневіч (https://prisoners.spring96.org/be/person/valjancin-ceranevicz) — 12 гадоў, Сяргей Шамецька (https://prisoners.spring96.org/be/person/sjarhei-szamecka) — 12 гадоў, Аляксандр Капшуль (https://prisoners.spring96.org/be/person/aljaksandr-kapszul) — 15 гадоў.

Падтрымайце палітвязняў: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А