
Прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі прагназуе рост правакацый з боку Беларусі і Расеі.
Пра гэта ён заявіў на супольнай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Летувы Гітанасам Наўседам. Сёння яны сустрэліся ў Сувалкаўскім калідоры.
„Расея і Беларусь павялічваюць ціск на мяжы, павялічваюць колькасць сваіх правакацый. Мы павінны разумець, што колькасць гэтых правакацый будзе расці”, — сказаў Маравецкі. Па словах палітыка, „вагнераўцаў” могуць выкарыстоўваць для выштурхоўвання мігрантаў у Польшчу. Акрамя таго, яны могуць маскіравацца пад нелегальных мігрантаў, каб трапіць на тэрыторыю краін NATO, каб праводзіць дыверсіі. Таму Польшча і перасоўвае войскі бліжэй да мяжы, каб узмацніць абарону.
