
У Летуве на 1 ліпеня пражывала 58.347 грамадзян Беларусі. Такія звесткі прыводзіць Дэпартамент міграцыі МУС Летувы.
У студзені паведамлялася, што ў краіне пражывалі 48 804 грамадзяніны Беларусі. Такім чынам, за паўгода колькасць нашых суайчыннікаў, якія пражываюць у Летуве, павялічылася на 9543 чалавекі.
У цэлым на 1 ліпеня ў Летуве пражывалі 195,5 тыс. замежнікаў, у тым ліку 84,7 тыс. украінцаў і 16,2 тыс. расейцаў. Пры гэтым за паўгода колькасць украінцаў у Летуве скарацілася амаль на 10 тысяч, а расейцаў – вырасла на паўтысячы чалавек.
Агулам на долю замежных грамадзян прыпадае 6,83 працэнта насельніцтва Летувы.
reform.by
