Мясцовыя чыноўнікі пахваліліся тым, што “в торжественной обстановке” адкрылі ў Мастах турыстычны цэнтр. Паведамляецца, што ў цырмоніі ўзялі ўдзел старшыня Мастоўскага райвыканкаму Андрэй Санько і яго намесніца Марына Давыдзік.

Пры тым чарговы раз дыскрымінавана мова тытульнай нацыі – па-беларуску ў гэтым цэнтры няма нічога. Адзін са стэндаў выканананы па-ангельску, уся астатняя візуальная інфармацыя і друкаваныя выданні толькі на расейскай мове. Такая ганебная моўная палітыка дзяржаўных органаў стала ўжо паўсядзённай звыкласцю, чыноўнікі нават не разумеюць, што яны абражаюць беларусаў.