У Беластоку акцыя пройдзе 6 жніўня

З нагоды трэцяй гадавіны так званых прэзідэнцкіх выбараў 2020 году і наступных падзей беларускія дыяспары арганізуюць міжнародную акцыю «Дзень салідарнасці». Акцыя супраць дыктатуры Лукашэнкі пройдзе ў 24 гарадах па ўсім свеце і працягнецца больш за тыдзень. 

Пачатак ўжо ў гэтую суботу ў польскай Быдгашчы. У нядзелю ў 16 гадзінаў акцыя салідарнасці пройдзе ў Беластоку на Рынку Касцюшкі, а таксама ў іншых гарадах: Кракаве, Лондане і Вашынгтоне. У сераду акцыі салідарнасці пройдуць у Вільні, Варшаве, Гданьску, Шчэціне, Вроцлаве  і Торуні. А таксама ў Празе, Рызе і Тбілісі. У нядзелю,13 жніўня, акцыі пройдуць ў Чыкага і Бостане.