У Гародні 5 жніўня пачнецца спабор цяжкаатлетаў у рамках так званых Другіх гульняў краін СНД. Цягнік з расейскімі штангістамі асабіста сустракаў начальнік упраўлення спорту і турызму Гарадзенскага аблвыканкаму Максим Малаховский. Расейскім візіцёрам гарадзенскія чыноўнікі заўсёды выяўляюць асаблівае “подобострастие”.

Малахоўскі паведаміў, што ў спаборніцтвах па цяжкай атлетыцы возьмуць удзел 114 штангістаў з 9 краін. Гэта амаль усе аўтарытарныя ці таталітарныя дзяржавы – Азэрбайджан, Кыргызстан, Расея, Таджыкістан, Туркменістан, Узбекістан, В’етнам, Куба. Дзіўна, што не прыслаў сваіх штангістаў Кітай, не прыехалі і армяне. А ў Нікарагуа і Венесуэле відаць не знайшлося аніводнага штангіста.