На сайце Гародзенскага гарвыканкаму з’явілася інфармацыя пра тое, што на грамадскае абмеркаванне выносіцца назва дарогі ад вуліцы Будзёнага паміж дамамі 46 і 48 да вуліцы Ажэшкі паміж дамамі 47 і 49.

Гутарка ідзе пра дарогу, якая ідзе ад размешчанага недалёка ад вуліцы Ажэшкі кафэ «Паланез» уздоўж берага Гараднічанкі праз двор будынка, у якім размешчана польскае консульства, з выхадам на вуліцу Будзёнага.

Пры гэтым скразнога праезду праз дадзены ўчастак даўно няма, бо на ўнутранай тэрыторыі будынку ўстаноўлены шлагбаўмы.

Як плануецца назваць гэтую невялічкую вулічку – пакуль невядома.