Падчас канферэнцыі «Новая Беларусь» прайшла цырымонія пасмяротнага ўзнагароджання палітзняволенага Вітольда Ашурка, які загінуў у Шклоўскай калоніі ў трані 2021 году, медалём «Гонар і годнасць».

Медаль брату Вітольда Андрэю Ашурку ўручыла Святлана Ціханоўская.
«На жаль, узнагарода пасмяротная. На жаль, у беларусаў з’яўляецца свая Нябесная сотня», — сказаў Андрэй, прымаючы ўзнагароду. І адмыслова падкрэсліў, што наша задача — памятаць пра загінулых і дабівацца, каб злачынцы былі пакараныя.

Прысутныя падчас цырымоніі ўзнагароджання апладзіравалі стоячы.