Ігар Булаўка

Уладамі створана так званая Міжведамасная рада па рэкламе. Яе новы склад зацвердзіў урад — спіс апублікаваны на Нацынальным прававым партале.

Цікава, што ў гэтую раду ўвайшоў прадстаўнік РПЦ – старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы Ігар Васько. Таксама ў склад рады ўвайшлі прадстаўнікі МАРГ, Мінкульта, Міністэрства аховы здароўя, Мінспорту, Мінадукацыі, МНС, МПЗ, БДУ, МУС, Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, Мінпрацы, Мінабароны і чатыры галоўныя ідэолагі з міністэрстваў и выканкамаў.

Гарадзеншчыну будзе прадстаўляць небезвядомы Ігар Булаўка, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы і па справах моладзі Гарадзенскага аблвыканкаму.