
Алесь Пушкін – знакаміты беларускі мастак, быў засуджаны да 5 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму. Яго звінавацілі нібыта ў здзеку з дзяржаўных сімвалаў (артыкул 370 КК) і ў распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы (ч. 3 арт. 130 КК).
Прысуд яму абвесціла суддзя Алена Шылько, пракурорам па справе быў Аляксандр Кароль.
Судзілі Пушкіна ў Менску, зняволены ён быў у гарадзенскай турме.
У ноч з 10 на 11 ліпеня Алесь памёр у рэанімацыі, куды ён трапіў з гарадзенскай турмы. Пазней прыйшла інфармацыі, што ў Алеся была прабадная язва, яму ў час не аказалі дапамогу ў турме. Мастака ўжо ў непрытомным стане прывезлі ў шпіталь, на аперацыйным стале ў яго спынілася сэрца. У кожным разе смерць Алеся Пушкіна стала вынікам катаванняў і нечалавечага стаўлення да вязняў.
