
Па дапамогу ў працаўладкаванні з пачатку году ў Гарадзенскай вобласці звярнуліся больш як 15,3 тыс. чалавек. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гарадзенскага аблвыканкаму.
“У студзені – ліпені па дапамогу працаўладкавання звярнулася 15 371 чалавек, з якіх 5260 пастаўлены на ўлік як беспрацоўныя. Па стане на 1 жніўня на ўліку як беспрацоўныя былі 990 чалавек, што на 13 працэнтаў менш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага году”, – адзначылі ў камітэце.
Там дадалі, што ў рамках рэалізацыі дзяржпраграмы “Рынак працы і садзейнічанне занятасці”, разлічанай на 2021-2025 гады, у студзені – ліпені 2023 года былі працаўладкаваны на пастаянную работу 12 713 чалавек.
