
У Беластоку 6 жніўня прайшоў Марш салідарнасці, прысвечаны трэцім угодкам падзей у Беларусі 2020 году.
Акцыю пачалі з супольнага спявання „Пагоні”.
Марш пачаўся ў 16 гадзін з Рынку Касцюшкі, ад помніка маршалку Пілсудскаму. Далей Марш салідарнасці прайшоў цэнтральнымі вуліцамі Беластока да Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь, што месціцца ў скверы Вольнай Беларусі. Дзе адбыўся фінальны мітынг, на якім выступілі – мастачка Яна Шостак, актор Аляксандр Ждановіч ды музыкі Сяржук Доўгушаў і Ігар Палынскі.









фота Беларускага Радыё Рацыя
