Польскія памежнікі за нядзелю, 6 жніўня, зарэгістравалі спробы 147 мігрантаў перайсці мяжу з боку Беларусі.

На ўчастку заставы ў Дубічах Царкоўных была заўважана вялікая група мігрантаў. Мяжу спрабавалі фарсіраваць адразу 84 чалавекі. Да гэтага ў ліпені польскія памежнікі фіксавалі на мяжы спробу пераходу групай, у якой было да 60 мігрантаў. Сярод мігрантаў былі грамадзяне Шры-Ланкі, Бангладэш і Алжыра.

У Летуве ў нядзелю, на дзіва, не было спробаў парушэння мяжы мігрантамі. У той жа час яны былі дастаткова актыўныя на мяжы Латвіі. Латвійская служба паінфармавала пра 74 парушальніка.