Гарадзенскі ўніверсітэт і Свіслацкі райвыканкам падпісалі пагадненне аб супрацы. Пра гэтую гістарычную падзею паведаміў галоўны медыйны орган вобласці – «Гродзенская праўда». Адпаведны пратакол падпісалі рэктарка ўніверсітэту Ірына Кітурка і галоўны «вертыкальнік» Свіслацкага раёну Аляксандр Вярсоцкі.

Гэта ўжо трэці раён з якім універсітэт падпісаў адпаведнае пагадненне.

Паведамляецца што «участниками встречи были рассмотрены несколько основных направлений совместной деятельности. Среди них возможность пребывания студентов филологического факультета вуза на фольклорной практике в Свислочском районе».Адбудзецца і сапраўдны інфармацыйны прарыў (!) – універсітэт, у прыватнасці цэлая кафедра журналістыкі, «окажет содействие в создании и развитии телеграм-канала председателя Свислочского райисполкома». 

Ірына Кітурка сказала таксама, што «преподаватели нашего университета примут участие в круглом столе по сохранению флоры и фауны Беловежской пущи в связи со строительством забора польской стороной на территории заповедника».