Мяжа з Польшчай у Свіслацкім раёне

Пра самагубства вайскоўца паведаміла Гарадзенская памежная група. Паводле яе, паблізу памежнай заставы «Тушамля» ў Свіслацкім раёне знайшлі цела вайскоўца «з прыкметамі суіцыду».

«Уначы 4 жніўня паблізу памежнай заставы «Тушэмля» знойдзена цела вайскоўца з прыкметамі суіцыду. Шэраговы 2002 года нараджэння быў прызваны ў красавіку 2023 году і праходзіў тэрміновую службу ў Гарадзенскай пагранічнай групе», – гаворыцца ў паведамленні.

Прычыны трагедыі высвятляюцца следча-аператыўнай групай, якая прыбыла на месца выяўлення цела. Сёння ж стала вядома яшчэ пра адзін інцыдэнт з вайскоўцам. На мінулым тыдні ў навучальным цэнтры ў Печах застрэліўся салдат тэрміновай службы. Апошні год суіцыды ў войску Беларусі пачасціліся.