
Здымак з відэа ў тэлеграм-канале Бондаревой
Улады зьнішчылі некалькі памятных таблічак на польскіх пахаваньнях у Гародні на Вайсковых могілках.
Гэта адбылося пасьля настойлівых патрабаваньняў вядомай прарасейскай актывісткі Ольги Бондаревой. Яна паказала сьляды зьнішчэньняў у сваім тэлеграм-канале.
На вайсковых могілках у Гараодні ёсьць пахаваньні польскіх, нямецкіх і расейскіх салдатаў. Польскія адносяцца да савецка-польскай вайны, іншыя да Першай сусьветнай. Таксама на могілках пастаўлены помнік рэпрэсаваным польскім афіцэрам з памятнай таблічкай, аднак цяпер таблічку зьнялі, прыкрыўшы гэтае месца вянком.
Раней рэжым Лукашэнкі зьнішчыў некалькі польскіх пахаваньняў на тэрыторыі Беларусі. Гэта выклікала пратэсты ўладаў Польшчы.
тэлеграм-канал Радыё Свабода
