Кіраўніцтва прадпрыемства “Гродна-Азот” папярэдзіла, што над заводам магчымы новы “факел”. З’яўленне слупу агню над хімічным гігантам тлумачыцца запускам цэху “аміяк-3”.

Як расказалі на прадпрыемстве, цягам разагравання асноўных аддзяленняў прымяняецца тэхналагічны газ, які змяшчае ў сваім складзе гаручыя рэчывы, якія скідаюцца на факельную ўстаноўку і дзе пасля спальваюцца. Пры гэтым пускавыя аперацыі могуць працягвацца некалькі дзён.

Пагрозы экалогіі, жыхарам і работнікамі прадпрыемства нібыта няма, запэўніваюць на “Азоце”.