У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 35 прозвішчаў — сярод іх украінка і узбек

11 жніўня МУС зрабіла ўжо традыцыйнае пятніцавае абнаўленне «Пераліку грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці». Цяпер у спісе ажно 3146 чалавек.

Між іншых, у спіс дадалі і дзесяць фігурантаў «справы Рабочага руху». Сярод іх гарадзенцы Сяргей Шэлест, Уладзімір Жураўка, Андрэй Пагерыла, Валянцін Церэневіч.

Акрамя іх з Гарадзенскай вобласці ў “спіс экстрэмістаў” даданыя:

Андрэй Юшкевіч (з вёскі Баяры, Мастоўскі раён);

Алег Муравінскі (з Ліды);

Канстанцін Залушчык (з мястэчка Рось, Ваўкавыскі раён).