
13 жніўня адбылося затрыманне пробашча Касцёла Узвышэння Святога Крыжа ў Першамайску (Шчучынскі раён) Антона Адамовіча. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал “Хрысціянская візія”.
Сілавікі спрабавалі затрымаць ксяндза ў самым касцёле, але людзі не дазволілі. У плябані касцёла правялі ператрус.
Як стала вядома, яшчэ на пачатку тыдня ксяндза выклікалі ў сельсавет, там яго дапыталі і забралі “на праверку” мабільны тэлефон. Сённяшняе затрыманне, імаверна, і стала наступствам гэтай праверкі.
Ксёндз Антон Адамовіч з Гарадзеншчыны, выпускнік мясцовай духоўнай семінарыі. Ён прыняў святарскі сан у лістападзе 2009 году.
З поўным спісам пераследаваных беларускіх святароў у кантэксце палітычнага тэрору ў Беларусі можна азнаёміцца на сайце Хрысціянскай візіі
