
Як стала вядома праваабаронцам палітзняволены Канстанцін Ханін цалком адбыў тэрмін і выйшаў на волю.
Канстанцін — жыхар Астраўца, працаваў таксістам у Менску. Яго засудзілі да 2 з паловай гадоў калоніі за каментар у інтэрнэце па артыкуле 130 КК (Распальванне варожасці ці варажнечы). У чэрвені палітвязень выйшаў на волю з ПК № 3, адбыўшы прысуджаны тэрмін.
Ханін быў засуджаны 21 студзеня 2021 года за каментар у інтэрнэце Дмітрыем Бубенчыкам, пракурорам па справе выступаў Антон Шалковіч.
