Толькі сёлета Польшча затрымала 500 чалавек за дапамогу ў нерэгулярнай міграцыі і падбухторванне да яе, паведамляе мясцовая памежная служба.

У ноч на 13 жніўня 160 мігрантаў спрабавалі трапіць з Беларусі ў Польшчу ў абыход рэгулярных працэдур. Пры гэтым за суткі польскія памежнікі затрымалі траіх чалавек за спробу дапамагчы мігрантам апынуцца на тэрыторыі Еўразвязу.

Год таму Еўрарадыё пагаварыла з кіроўцам, які займаецца перавозкай нерэгулярных мігрантаў па Еўразвязе. Суразмоўца, які адмовіўся назваць сваё імя, расказаў, што структура, на якую ён працуе, займаецца перавозкай мігрантаў з Сірыі, Афганістана і Егіпта. Ён сказаў, што ядро знаходзіцца “недзе на Блізкім Усходзе”. А сам ён працуе на лагістычных падраднікаў.

Чаму людзі згаджаюцца браць удзел у такіх перавозках і колькі мігранты гатовы плаціць за магчымасць трапіць у ЕЗ? Чытайце ў рэпартажы.

Еўрарадыё