Прэм’ер міністр Літвы Інгрыда Шыманіце заявіла, што для грамадзян Беларусі павінны дзейнічаць такія ж абмежавання, як і для расейцаў.

Гэта звязана з прысутнасцю ў Беларусі наймітаў з „Групы Вагнера”. Прапановы пра ўзмацненні санкцый супраць беларусаў могуць быць прадстаўлены ўрадам Летувы, яшчэ да восеньскай сесіі парламента, якая пачнецца 10 верасня.

Летува прыпыніла прыём заявак на часовы від на жыхарства ад грамадзян Расеі. Выключэнне складаюць асобы з дзейнай шэнгенскай або нацыянальнай візай або відам на жыхарства ў іншай краіне ЕЗ. Акрамя таго, расейцы падпадаюць пад дадатковую праверку пры перасячэнні мяжы з Летувой і не могуць набываць нерухомасць у гэтай краіне.

Кіраўнік урада Летувы таксама запэўніла, што санкцыі не будуць распаўсюджвацца на беларускіх апазіцыянераў і людзей, якія прыбываюць з гуманітарнымі мэтамі.