Палітзняволеныя вясноўцы ўжо 25 месяцаў знаходзяцца за кратамі

14 ліпеня 2021 года да іх і іншых вясноўцаў прыйшлі з ператрусамі. Праваабаронцаў абвінавачвалі ў «кантрабандзе» і «фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

3 сакавіка суддзя Марына Запаснік прысудзіла (http://bit.ly/3YaWFPO) вясноўцам вялікія тэрміны: Уладзю (https://prisoners.spring96.org/be/person/uladzimir-labkovicz) — 7 гадоў калоніі, Валянціну (https://prisoners.spring96.org/be/person/valjancin-stefanovicz) — 9 гадоў калоніі, Алесю (https://prisoners.spring96.org/be/person/ales-bjaljackiy) — 10 гадоў калоніі. Праваабаронцы не прызналі віну ні па адным артыкуле, які ставіўся ім у віну.

Падтрымайце вясноўцаў лістамі салідарнасці, паштоўкамі і тэлеграмамі:

ПК № 9, 213410, Горкі, Дабралюбава, 16, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму

ПК № 15, 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу

ПК № 17, 213004, Шклоў, 1-я Заводская, 8, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу