
На мінулым тыдні міліцыянты затрымалі на працоўных месцах не менш за трох супрацоўнікаў Наваградскага завода газавай апаратуры.
Сярод затрыманых ёсць жанчына. Як паведамляюць праваабаронцам, затрыманні на заводзе адбываюцца амаль кожны тыдзень за падпіскі на “экстрэмісцкія” каналы. Супрацоўнікаў прымушаюць здаваць тэлефоны на праверку.
Паведамляецца, што “чысткамі” на прадпрыемстве займаецца былы супрацоўнік Наваградскага РАУС Віктар Машчар, які цяпер працуе ідэолагам на НЗГА. Раней ён цягам амаль 30 гадоў служыў у міліцыі, даслужыўся да падпалкоўніка.

Виктор Мощар/Віктар Машчар
Вясна
