Марыюш Блашчак / gov.pl

У Польшчы каля мяжы з Беларуссю будзе створана новае падраздзяленне разведвальнага палка. Пра гэта паведаміў міністр абароны краіны Марыюш Блашчак:

“Сёння мы ўсе бачым, што адбываецца за нашай усходняй мяжой. Пуцін спрабуе аднавіць імперыю. Ці была Расея белай ці чырвонай, ці стала яна пуцінскай, Расея заўсёды аднолькавая па метадах, якія яна выкарыстоўвае, па агрэсіі, якую яна здзяйсняе. Таму ў адказ на гэтыя пагрозы мы ўмацоўваем польскую армію”.

Новая вайсковая частка з’явіцца ў Чарнай Беластоцкай.