У Астраўцы 19 жніўня будуць святкаваць 555-годдзе гораду. Складзена праграма святочных мерапрыемстваў. На жаль, у ёй нічога няма па-беларуску. З іншага боку шмат савецкага і расейскага. Праўда нейкі папсовы дуэт з Казані выступае пад беларускай назвай “Dabro”. Гэты гурт стварылі два браты з беларускімі прозвішчамі, якія нарадзіліся ва Украіне ў Данецкай вобласці, а пасля пераехалі ў Татарстан.

Пра праграму мерапрыемстваў расказаў намеснік старшыні Астравецкага райвыканкаму Генадзь Бычко. Свята назвалі “Дай пять”. Частка праграмы падрыхтавана карпарацыяй “Росатом”. Будуць спаборніцтвы па сілавым экстрыме, а таксама пройдзе футбольны матч першай лігі “Астравец” – “Макслайн”. Завяршыцца ўсё піратэхнічным шоў і салютам.