З панядзелка Камітэт дзяржкантролю адкрыў кароткі нумар 191 па пытаннях якасці падручнікаў і навучальных дапаможнікаў, са спасылкай на прэс-службу ведамства паведаміла ОНТ. “Гарачая” лінія прысвечана пытанням зместу і якасці падручнікаў і навучальных дапаможнікаў для пачатковых класаў, базавай і агульнай сярэдняй адукацыі.

Тры дні, з 14 па 16 жніўня КДК будзе збіраць скаргі ад грамадзян. У бальшавікоў кожная кухарка магла кіраваць дзяржавай, у прадстаўнікоў сённяшняга рэжыму Беларусі кожны грамадзянін мае права вызначаць – “правільны” школьны падручнік ці не. А ўжо потым дзядзькі і цёткі з Камітэту дзяржкантролю (відаць усё астатняе ў краіне яны ўжо дасканала пракантралявалі) будуць карэктаваць змест і вяршыць лёс гэтых падручнікаў.