Як паведамляе MAYDAY TEAM, палітвязня з Гародні Андрэя Сачэўку перавялі ў Бабруйскай калоніі ў памяшканне камернага тыпу на два месяцы прыблізна ў пачатку жніўня.

Да гэтага Сачэўку пратрымалі 23 сутак у ШІЗА. Яшчэ тады яму заявілі, што адправяць у ПКТ за «неправильные взгляды».

Андрэй Сачэўка яшчэ 19 чэрвеня трапіў у штрафны ізалятар у бабруйскай ПК-2 за тое, што адмовіўся выносіць смецце (такім чынам адміністрацыя калоніі спрабавала «панізіць статус» палітвязня).

Калі 10-дзённы тэрмін знаходжаньня ў СІЗА падыходзіў да канца, Сачэўку дадалі яшчэ адно дысцыплінарнае спагнаньне – за тое, што ляжаў у ізалятары на падлозе. У выніку ў атрад Андрэй Сачэўка вярнуўся 12 ліпеня, але, відаць, ненадоўга.

Андрэй Сачэўка быў засуджаны нібыта за “заклікі да беспарадкаў” (артыкул 293 КК РБ) і “распальванне сацыяльнай варожасці” (артыкул 130 КК РБ) за каментары ў адным з гарадзенских тэлеграм-каналаў. Вядома, што напісаў іх Андрэй у ноч з 11 на 12 жніўня 2020 году, калі ішлі жорсткія разгоны пратэстоўцаў.

Абласны суд Гародні (суддзя Васіль Скок) 19 верасня 2022 году пакараў Сачэўку 6 гадамі пазбаўлення волі. Палітвязень быў таксама ўключаны ў спіс асоб, якія нібыта маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці.