
“Идеологический актив” Гародні звазілі на экскурсію ў сталічны “Дворец независимости”. Пра гэта паведамляе галоўны інфармацыйны орган вобласці – “Гродзенская праўда”.
Відаць гэта была такая ўзнагарода за руплівую самааданую працу на ніве ідэалагічнай пільнасці. Відавочна, што ўдзельнікаў паездкі ўразіла раскоша і шык сталічнага палаца. Удзельнікамі экскурсіі былі прадстаўнікі ідэалагічнага актыву Кастрычніцкага раёну – “сотрудники ведущих предприятий, таких как “Гродно Азот”, “Гродноэнерго”, “Гродножилстрой”, учреждений образования”. Чамусці ў кампаніі з імі былі таксама “специалисты Московского филиала “Центратомтехэнерго”.



