Вядомы беларускі палітык і прафсаюзны дзеяч Сяргей Антусевіч чарговы свой дзень нараджэння сустракае за кратамі.

Ён нарадзіўся 16 жніўня 1973 года ў Берасці, пасля жыў, вучыўся і працаваў ў Гародні, апошні перыяд жыў і працаваў у Менску.

Антусевіч ужо 484 дні ў зняволенні. Перад арыштам займаў пасаду старшыні Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў. Значны час – амаль 10 гадоў – Сяргей Антусевіч кіраваў незалежным прафсаюзам прадпрыемства “Гродна-Азот”, адну кадэнцыю быў дэпутатам Гарадзенскага гарадскога савету.

Зараз Антусевіч знаходзіцца ў так званым “спісе экстрэмістаў”. Яго засудзілі ў канцы 2022 году да 2 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Судовы працэс вяла суддзя Валянціна Зянкевіч.

Напісаць палітвязню: ПК №15, 212013, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Антусевічу Сяргею Яўгенавічу