У новым навучальным годзе школы Беларусі будуць абавязаныя больш займаць вучняў у шосты школьны дзень – па суботах. Пра гэта заявіла начальніца ўпраўлення выхаваўчай і ідэалагічнай работы Нацыянальнага інстытута адукацыі Наталля Катовічперадае БЕЛТА.

Таксама школы будуць абавязаныя займаць вучняў на вакацыях. Для гэтага будуць прыцягвацца ўстановы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, установы культуры і спорту, а таксама так званыя ваенна-патрыятычныя клубы.

Катовіч нагадвае, што традыцыйна ў шосты школьны дзень акцэнт робіцца на фізкультурна-аздараўленчую і спартова-масавую работу. Таксама надаецца ўвага рабоце па “фармаванні псіхалагічнага здароўя навучэнцаў”.