
Дмитрий Резенков
Кіраўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама, генерал Дзмітрый Разянкоў расказаў дзяржаўнаму тэлеканалу «Гродна Плюс», што пратэстныя настроі на Гарадзеншчыне не зніклі і штодня сілавікі прыцягваюць да адказнасці за «экстрэмізм».
Вёў гутарку на тэлеканале яго старшыня, вядомы прапагандыст Сяргей Мазайла (Сергей Мазайло), па сумяшчальніцтве ён таксама прызначаны дэпутатам Гарадзенскага гарадскога савету.

Сергей Мазайло
Разянкоў расказаў пра свае заняткі спортам, пра тое, як рабіў кар’еру міліцыянтаў, пра мудрае кіраванне Наталлі Качанавай у час іх агульнай працы ў Полацку-Наваполацку. Была закранутая і тэма пераследу грамадзян па палітычных матывах.
«Кожны дзень мне на стол кладзецца зводка, у якой… не было такога дня, каб мы кагосьці не прыцягвалі. Па-ранейшаму пачынаюцца крымінальныя справы датычна экстрэмісцкай дзейнасці. Пастаянна мы затрымліваем людзей, якія не хочуць супакоіцца і спрабуюць нейкую сумятню ўносіць», — наўпрост расказаў генерал Разянкоў.
Галоўны міліцыянт вобласці прызнаў, што хоць і прынята казаць, што людзі ўсё ўсвядомілі і ўсё зразумелі, але ў сваёй паўсядзённай дзейнасці ён бачыць, што гэта не так. “Успокаиваться нам ни в коем случае нельзя” – канстатаваў начальнік абласной міліцыі.
Разянкоў сцвярджае, што гарадзенская міліцыя, як і ўся міліцыя краіны, гатовая да наступных электаральных кампаній. Відаць у гэтым быў галоўны сэнс размовы дзяржаўнага прапагандыста з кіраўніком абласной міліцыі.
У канцы размовы генерал-маёр яшчэ паразважаў на тэму веры ў Бога.
Са жніўня 2020 года ў суды Гарадзенскай вобласці на разгляд паступіла больш за 400 палітычных крымінальных спраў датычных пратэстаў і экстрэмізму, як мінімум 428 чалавек пакаралі,
