Стала вядома, што яшчэ 26 ліпеня ў судзе Ленінскага раёна Гародні абвесцілі прысуд Андрэю Мягкову за каментар у тэлеграм-чаце “Карнікі Беларусі”. Суддзя Руслан Гурын прызнаў Андрэя вінаватым і прыгаварыў да 1,5 гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу (так званая “хімія”).

Суд расцаніў каментар “што ні рожа, то парася”, пакінуты пад публікацыяй пра супрацоўніка ГУБОПиК Юрыя Скока, абразлівым і акрамя пазбаўлення волі прызначыў штраф – 3 700 рублёў і маральную кампенсацыю «пацярпеламу» – 2 тысячы рублёў.