За распаўсюд нібыта экстрэмісцкіх матэрыялаў (арт.19.11 КаАП) святар Антон Адамовіч засуджаны да адміністрацыйнага арышту і некалькі дзён правядзе ў ізалятары.

Раней яго выклікалі ў сельсавет, дапыталі і забралі тэлефон на праверку. Ксяндза затрымалі 13 жніўня, калі ён адслужыў імшу і ехаў у капліцу вёскі Хадзілоні. На святара тады начапілі кайданкі, затрымлівалі яго людзі ў чорных масках. У плябаніі касцёла правялі ператрус.

Ксёндз Антоні Адамовіч — нараджэнец Гарадзеншчыны, выпускнік Гарадзенскай духоўнай семінарыі, пробашч касцёла Узвышэння Святога Крыжа ў Першамайску Шчучынскага раёну. Ён прыняў святарскі сан у лістападзе 2009 году.