18 жніўня Летува закрые два памежныя пераходы з Беларуссю. Такое рашэнне прыняў 16 жніўня ўрад краіны. Гаворка ідзе пра пераходы “Шумскас — Лоша” і “Цвярячус — Відзы”.

На мяжы працягваюць працу чатыры пункты пропуску: “Мядзінінкай — Каменны Лог”, “Лаварышкес — Катлоўка”, “Райгардас — Прывалка” і “Шальчынінкай — Беняконі”.

Закрыццё двух памежных пунктаў у Летуве тлумачаць адказам на магчымыя пагрозы з боку вагнераўцаў, якія перадыслакаваліся ў Беларусь. Некаторыя летувіскія палітыкі прапануюць цалком закрыць мяжу з Беларуссю.