Сілавікі чакаюць Аляксандра Жука ў інтэрнаце, дзе ён жыве. Скрыншот з канала гродзенскага ГУБАЗіК

Слесара з Ваўкавыску за рэпост у інтэрнэце затрымлівалі не менш за 6 сілавікоў. Пра гэта паведамляе “Наша Ніва”. Ад хвалявання мужчына некалькі хвілінаў не мог выгаварыць тэкст, які яму напісалі. Супрацоўнік органаў дыктаваў яго па словах.

Аляксандру Жуку 31 год. Ён з Ваўкавыска, раней працаваў кіроўцам, а цяпер — слесарам на дзяржаўным прадпрыемстве. Таксама ён адслужыў у Паветрана-дэсантных войсках.

Аляксандр Жук, фота Вконтакте

Мужчыну затрымалі за рэпост нейкага з незалежных рэсурсаў, прызнанага ўладамі «экстрэмісцкім». Яго затрымлівалі пяць узброеных САХРаўцаў, якія адразу павалілі яго на зямлю. Але ў відэа бачны яшчэ адзін супрацоўнік органаў у цывільным. З улікам чалавека, які здымае ўсё на відэа, да затрымання прыцягнулі ад шасці да сямі супрацоўнікаў МУС.

 На Аляксандра, як паведамляецца, завялі адміністрацыйную справу.
https://nashaniva.com/324321