Адной з прычын закрыцця двух пунктаў пропуску на беларуска-летувіскай мяжы стала павелічэнне кантрабанды, піша выданне LRT са спасылкай на міністра ўнутраных спраў Летувы Агне Білатайтэ.

Яна патлумачыла: не на ўсіх блокпастах з літоўскага боку ёсць рэнтгенаўскае абсталяванне.

Па словах Білатайтэ, усе грузавыя патокі будуць пераведзеныя ў тыя пункты пропуску, дзе такое абсталяванне ёсць.

Паводле звестак летувіскага МУС, блізу 37 адсоткаў кантрабандных тавараў праходзяць праз памежныя кантрольна-прапускныя пункты. У ведамстве кажуць, што пасля закрыцця аднаго чыгуначнага памежнага пункта Стасілас (з беларускага боку — Беняконі) колькасць выпадкаў завозу кантрабанды ў краіну знізіліся.

Іншая прычына закрыцця гэтых пагранпераходаў звязана са знаходжаннем у Беларусі вагнераўцаў.

Еўрарадыё