
Студэнтаў ваеннага факультэту Гарадзенскага ўніверсітэту імя Янкі Купалы адправілі на Гожскі палігон праходзіць курс маладога байца. Пра гэта паведамляе сайт універсітэту. Там студэнты праходзяць вайсковае навучанне. Сярод курсантаў і дзяўчаты. Найбольшае здзіўленне выклікае той факт, што гэты трэнінг праходзіць якраз у час студэнцкіх канікулаў.



