фота Бярозаўкі мае ілюстрацыйны характар

Як паведамляюць рэгіянальныя тэлеграм-каналы, у Бярозаўцы за мінулыя дні затрымана не менш 10 чалавек.

Як пішуць мясцовыя жыхары на гэтую тэму разважаюць толькі шэптам. Каля 10 чалавек затрыманыя на шклозаводзе. Выводзяць паказальна ў кайданках у атачэнні сілавікоў. Ніякай позвай людзей не выклікаюць, а адразу на заводзе – “мордай у падлогу”, каб усе бачылі і баяліся штосьці патрабаваць ці выказваць. Прызначаюць суткі арышту і адпраўляюць працаваць на сметнік у Сцеркава (Лідскі раён).
Людзі хочуць пайсці ў адпачынкі, а ім не даюць. Маўляў, вельмі шмат вытворчых заказаў, таму распранайся і працуй. Калі ж мужчыны пачалі абурацца парушэнню іх працоўных правоў, іх па адным пачалі затрымліваць.
У 2022 годзе заробкі ў гарачых цэхах былі 800-1000 рублёў, што даволі мала, улічваючы цяжкасць працы і шкоднасьць яе для здароўя. Нядаўна пачыналася хваля незадавальнення па заробках, пасля чаго незадаволеным, як кажуць у народзе, “кінулі косць” у выглядзе 100 рублёў даплаты.

З 2020 г. стала вядома, што бярозаўскі ААТ шклозавод “Нёман” павінен Белагропромбанку грошы. І каб не спыніўся завод Лукашэнка 24 сакавіка 2020 г. выдаў указ №144, згодна якому, каб палепшыць умовы для стабільнага функцыянавання прадпрыемства яго капітальныя будынкі і зямельныя ўчасткі з 1 сакавіка 2020 г. па 31 снежня 2044 года вызваляюцца ад падатку на нерухомасць і зямельнага падатку.