Базавая стаўка з’яўляецца асновай для разліку заробку бюджэтнікаў.

У Беларусі з 1 верасня 2023 года ўстаноўлены новы памер базавай стаўкі — велічыні, ад якой разлічваецца зарплата бюджэтнікаў. Гэта зроблена пастановай Саўміна ад 18 жніўня.

З 1 верасня будзе дзеіць базавая стаўка для аплаты працы работнікаў бюджэтных і прыраўнаваных да іх арганізацый у памеры 235 рублёў.

Улічваючы, што цяпер базавая стаўка складае 228 рублёў (такі памер устаноўлены з 1 студзеня 2023 года), то яна павялічыцца на сем рублёў.

Базавая стаўка з’яўляецца асновай для разліку заробку бюджэтнікаў. Яна была ўведзеная ў Беларусі з 2020 года замест тарыфнай стаўкі першага разраду.
https://nashaniva.com/324430