
У Наваградку на сесіі раённага Савету “дэпутатаў” вызначылі, што ў час “выбараў” “дэпутатаў” Наваградскага раённага савету 29-га склікання будзе 27 выбарчых акругаў. Пра гэта паведамляе “Новае жыццё”.
“Сярэдняя колькасць выбаршчыкаў на выбарчую акругу па выбарах дэпутатаў раённага Савета 29-га склікання – 1256 чалавек”, – распавяла начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай працы Наваградскага райвыканкама Ірына Бачынская. – Сярэдняя колькасць выбаршчыкаў вылічваецца наступным чынам: колькасць удзельнікаў Рэспубліканскага рэферэндуму 2022 года, па выніках якога ў спісы ў раёне былі ўнесены 33 925 чалавек, дзеліцца на колькасць прапанаваных акруг – 27″.
Прадугледжана, што адзіны дзень галасавання ў Беларусі зараз будзе праводзіцца ў апошнюю нядзелю лютага. У 2024 годзе – гэта 25 лютага.
