
У Міністэрстве спорту і турызму агучылі дакладныя лічбы, колькі агра-экасядзібаў прайшло перарэгістрацыю ў адпаведнасці з новымі патрабаваннямі. Такіх турыстычных аб’ектаў у краіне 1296, а на пачатак года было 3043. У ведамстве адзначаюць, што дакументы можна даносіць.
Цяпер аграсядзібы павінны плаціць падатак на прафесійны прыбытак, ён складае 10%. І такі статус могуць атрымаць тыя аб’екты, дзе не больш за 10 жыллёвых пакояў, маецца ўласная гаспадарка, сад і ёсць паслуга па папулярызацыі мясцовых адметнасцяў, традыцый.
