У Беларусі са 118 раёнаў толькі ў васьмі лясы адкрытыя для адпачынку. Па стане на вечар 20 жніўня ўязджаць на машынах і распальваць вогнішчы можна толькі ў двух раёнах Менскай вобласці — Мядзельскім і Валожынскім, у двух раёнах Магілёўшчыны — Горацкім і Дрыбінскім, а таксама ў чатырох раёнах Берасцейскай вобласці — Камянецкім, Берасцейскім, Іванаўскім і Пінскім.

У астатніх 110 рэгіёнах краіны ў звязку са спякотай дзеюць поўныя або частковыя абмежаванні на наведванне лясоў і узлескаў.

Поўная забарона нават на пешыя прагулкі ўведзена ў Воранаўскім, Лідскім, Бераставіцкім, Ваўкавыскім, Свіслацкім, Пружанскім, Жабінкаўскім, Кобрынскім, Маларыцкім, Жыткавіцкім, Лельчыцкім і Хойніцкім раёнах. У астатніх 98 раёнах па лясах можна гуляць, але без аўтамабіляў і вогнішчаў.

Актуальную карту абмежаванняў можна паглядзець тут.