У мястэчку Рось Ваўкавыскага раёну адзначылі дзень авіяцыі. Па даўняй савецкай традыцыі такі дзень святкаваўся 18 жніўня, а потым ў кожную трэцюю нядзелю апошняга летняга месяца. З 1992 году ў такі дзень святкуюць таксама ў Расеі.

Мерапрыемства ў Росі, пра якое расказала раённая газета “Наш Час”, не сабрала шмат людзей. Прысутнічалі чыноўнікі на чале з старшынём Ваўкавыскага райвыканкаму Міхаілам Сіцько, прыцягнулі выступаць школьнікаў і малых дзяцей, абавязаныя былі быць і праваслаўны бацюшка з каталіцкім ксяндзом, ваенны камісар, авіятары. Спявалі ўдзельнікі самадзейнасці.