23 жніўня ў Астравецкім раёне будуць праходзіць мерапрыемствы, звязаныя з падрыхтоўкай да вучэнняў па забеспячэнні ядзернай і радыяцыйнай бяспекі насельніцтва.

Як паведамляецца ў тэлеграм-канале МНС Беларусі, гэта адбываецца ў рамках спецыяльнага вучэння выратавальных падраздзяленняў краін АДКБ “Скала – 2023”. Праграма прадугледжвае перасоўванне спецыяльнай тэхнікі МНС і МУС, экіпіраванага асабовага складу і задзейнічанне сістэмы апавяшчэння.

Вучэнні “Скала” пройдуць на тэрыторыі Беларусі з 1 па 6 верасня. Чакаецца ўдзел каманд з Беларусі, Казахстану, Кыргызстану, Расеі і Таджыкістану. Чацвёртага верасня вучэнне разгорнецца на тэрыторыі Беларускай АЭС і Астравецкага раёну. Выратавальнікі будуць адпрацоўваць ліквідацыю наступстваў аварыі на станцыі.