Фота: БУТБ

Недабудаваны лікёра-гарэлкавы завод можна купіць у вёсцы Лешчанка Наваградскага раёна. Пачатковая цана — больш за 532 тысячы рублёў (каля 169 тысяч даляраў), паведамляецца на сайце Беларускай універсальнай таварнай біржы. Гэты завод будавалі дзесяць гадоў з 1992 года. Яго прадае адкрытае акцыянернае таварыства “Прынёманскі”.

Акрамя будынка вытворчага корпуса, які займае каля 4,8 тысяч квадратных метраў, на продаж выставілі памяшканне прахадной са сталовай, будынкі кацельні, помпавай станцыі, склада, аздараўленчага комплексу ды іншыя. Зямельны ўчастак займае 6,7 га.

Таргі прызначаныя на 18 верасня, заяўкі прымаюць да 13 верасня. Раней на аўкцыён выстаўлялі лікёра-гарэлкавы завод “Мажэйкава” ў Лідскім раёне. Пачатковы яго кошт быў 20,3 млн рублёў, аднак завод ніхто не купіў.