фота мае ілюстрацыйны характар

У Гародні сілавікі працягваюць сваё антызаконнае “паляванне” на носьбітаў нацыянальнай беларускай сімволікі. Пра чарговы такі выпадак паведаміла сама прэс-служба УУС Гарадзенскага аблвыканкаму:

“16 августа сотрудники ОМОН УВД несли службу по охране общественного порядка на территории Октябрьского района города Гродно. В микрорайоне Вишневец правоохранители увидели автомобиль «Фольксваген Пассат». На салонном зеркале заднего вида висели флажки, внесенные в республиканский список экстремистских материалов.

Бойцы ОМОН проследили за иномаркой и задержали водителя. Им оказался 45-летний житель областного центра, ранее уже привлекавшийся к административной ответственности за «Нарушение порядка организации или проведения массовых мероприятий». В этот раз в отношении гражданина был составлен административный протокол по аналогичной статье”.

18 жніўня прайшло судовае паседжанне, на якім мужчыну прадказальна прызналі вінаватым. Яму прызначылі адміністрацыйны арышт на 10 сутак. Таксама пры аглядзе кампутарнай тэхнікі і мабільнага тэлефона затрыманага была знойдзена падпіска на “экстрэмісцкія рэсурсы”, што пагражае чалавеку іншым пратаколам ці пратаколамі і новымі карамі.