
Чыноўнікі рапартуюць пра ўдарную падрыхтоўку раённага цэнтру Зэльва да абласнога фэсту “Дажынкі-2023”. Хваляцца, што запланавана абнаўленне ажно 86 аб’ектаў. 58 з іх ужо здадзены ў эксплуатацыю. Ганебна аднак для Зэльвы і яе жыхароў той факт, што ўсе абноўленыя аб’екты афармляюцца на расейскай мове. Пацверджаннем гэтаму фотаздымкі, якія апублікавала дзяржаўная “Гродзенская праўда”.


