Суд Ленінскага раёну Гародні 21 жніўня прызнаў сацсеткі крамы “Адметнасць” экстрэмісцкай інфармацыяй. Яны з’явіліся ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Экстрэмісцкімі прызналі ўсе чаты крамы:

Telegram-чат «Адметнасць/Admietnasc»,

Старонку ў Instagram пад назвай «admietnasc»,

Суполку ВКонтакте пад назвай «АДМЕТНАСЦЬ»,

Суполку ў «Одноклассники» пад назвай «Адметнасць. Крама беларускіх колераў»,

Суполку ў Facebook пад назвай «Крама беларускіх колераў»,

Сайт-візітоўку mssg.me/admietnasc.

Судовае рашэнне аформіў суддзя Артур Лешык. Заяўнікам па справе выступіў намеснік пракурора горада Віктар Гарошка. Падрабязнасці гэтай пастановы будзе даведацца цяжка, бо стваральнікі крамы і сацыяльных сетакАдметнасць знаходзяцца за мяжой і наўрад ці атрымаюць адпаведны дакумент.