Улады ЗША пракаментавалі прызнанне «Вясна/Правы чалавека ў Беларусі» «экстрэмісцкім фармаваннем»

«Злучаныя Штаты асуджаюць рашэнне рэжыму Лукашэнкі назваць Праваабарончы цэнтр «экстрэмісцкім фармаваннем». Мы салідарныя з народам Беларусі і яго законнымі патрабаваннямі адказнасці і павагі да правоў чалавека», — напісаў у Twitter афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША.